Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Великой Победе - 77

Дата: 20 марта 2015 в 11:22, Обновлено 8 апреля 2022 в 07:11


«Великой Победе – 77!»

ОТЧЁТ О ПРОВЕДЁННЫХ МЕРОПРИЯТИЯХ

- Видео Ретро-дефиле "Вальс Победы" можно увидеть по ссылке

- Марафон "Молодёжь помнит" - ссылка

- Фотозона и наружная реклама - ссылка

- Операция "Памятник" - ссылка

- Акция "Память" - ссылка

- Акция "#Миру-сад!"- ссылка 

- Акция "Открытка ветерану"- ссылка

- Конкурс "Великой Победе посвящается!"- ссылка

- Возложение цветов и венков к Памятнику погибшим в годы Великой Отечественной войны односельчанам - ссылка

- Республиканский культурно-патриотический киномарафон "Смотри и помни", посвящённый 80-летию начала Великой Отечественной войны - ссылка на видеоролик (киноплакат)

З летапісу Дэмбраўшчыны

Старонка "Вялікая Айчынная Вайна"

Для жыхароў Дэмбраўскага краю, як і для ўсёй Беларусі, Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 чэрвеня 1941 года. Рашучасць і самаахвярнасць насельніцтва праявіла у першыя гады вайны. Аб гэтым сведчыць наступны факт. Збіты нямецкі лётчык прызямліўся на парашуце і зайшоў у хату жыхара вёскі Ройшы Ваўчка. Гэта заўважылі сяльчане М.Шэйпак і А.Чучва. Разам з гаспадаром хаты яны затрымалі фашыста і даставілі яго ў Астрынскі сельсавет.

  Першыя падпольныя і партызанскія групы на тэрыторыі Шчучынскага раёна ўзніклі ў канцы 1941 – пачатку 1942 года. Падпольная група лейтэнанта Г.Карпухіна ўзнікла ў лесе каля вёскі Спуша.

  14 лістапада 1943 г ў раёне вёсак Зінякі, Алішкаўцы, Рыбакі Беластоцкае партызанскаяезлучэнне пад камандаваннем генерал-маёра П.П.Капусты вяло бой з  вялікай колькасцю немцаў і паліцыі. Чатырохгадзіннае ўпартае супраціўленне атрадаў “Баявы” і імя Ванды Васілеўскай не дазволіла гітлераўцам абысці партызан каля вёскі Рыбакі з боку ракі Котра. З наступленнем цемры партызаны адышлі да р. Нявіша і каля вёскі Пілаўня на дарозе Новы Двор – Бершты з боем выйшлі з акружэння. У баі загінулі 2 і паранены 8 партызан. Фашысты страцілі да 200 салдат і афіцэраў .

 Атрад Ванды Васілеўскай.

 Мацвей Людвікавіч Марусік, які ў 1943 г прыбыў на Шчучыншчыну з Віцебшчыны, узначаліў міжраённы антыфашысцкі камітэт польскіх партыётаў, вёў агітацыю і прапаганду сярод мясцовага польскага насельніцтва. Пры яго асабістым удзеле быў арганізаваны атрад імя Ванды Васілеўскай.

  Адважны патрыёт загінуў каля в. Шынкаўцы незадоўга да вызвалення раёна.  

Атрад Ванды Васілеўскай быў сфарміраваны ў чэрвені 1944 г. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 34 партызаны. Камандзір - Вацлаў Іосіфавіч Альхімовіч (чэрвень – ліпень 1944), начальнік штаба – Антон Антонавіч Маркевіч (чэрвень – ліпень 1944).

  З актаў уліку ўрону, які быў прычынены Нямецка-фашысцкімі захопнікамі ўстановам адукацыі Шчучынскага раёна, якія занаходзяцца ў Нацыянальгым архіве Республікі Беларусь, вынікае,  што урон пачатковым школам у вёсках “Домброве, Снуме, Малинниках, Протасовщине, Креслянах Дембровского сельсовета - 119 424 руб." (акт 11.2.1945 ).

З успамінаў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Жалудок Аляксандр Фаміч.

  24 чэрвеня  1944г быў прызваны ў рады Савецкай Арміі і напраўлены ў Іванаўскую вобласць. Да службы ў арміі меў сувязь з партызанамі, прыносіў ім прадукты (сала, хлеб). Разам з партызанамі хаваўся ў лесе пад Смалярняю.

  Ваяваў спачатку ў пяхоце, потым стаў кулямётчыкам (380-ы полк, 171-я дывізія). Добра помніць, як фарсіравалі Віслу. Было савецкае наступленне, але немцы аказвалі супраціўленне. Гэта было ў 4 гадзіны раніцы.

 Таксама прымаў удзел у ваенных дзеяннях у Прыбалтыцы. Аднойчы нямецкі дэсант напаў на савецкі полк. Вельмі многа салдат загінула, але на дапамогу прыйшла польская армія. У гэтым баі 13 сакавіка 1945г Аляксандр Фаміч быў цяжка паранены. 6 месяцаў знаходзіўся ў шпіталі. Там і сустрэў Перамогу.

  Прымаў удзел у фарсіраванні рэк Одэра і Эльбы. Пасля Перамогі яшчэ да жніўня 1974г. знаходзіўся ў Германіі.

  Узнагароджаны медалямі “За адвагу”, “За вызваленне Берліна”.   

Бодак Іван Паўлавіч.

 Служыў у складзе 426 мінамётнага палка разведчыкам артылерыі 1-га Украінскага фронта. У першы бой уступіў на польскай зямлі. Бой працягваўся паўтара года. Прарвалі абарону, якую немцы трымалі 6 месяцаў. Дайшоў да Берліна.

Сакута Павел Сцяпанавіч нарадзіўся ў 1917 г ў вёсцы Лецавічы. Пачаў ваяваць у 1939 г у польскай арміі. У 1944 г быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Службу праходзіў у зенітнай артылеріі на 1-м беларускім фронце. Добра памятае, як фарсіравалі Одэр. Вайну завяршыў у Германіі (дакладнай даты не памятае), ваяваў у Берліне. З успамінаў даведаліся, што вельмі вялікая злосць была на Гітлера. Многія савецкія салдаты хацелі расправіцца з ім за ўсе беды і цяжкасці, якія яны перажылі.

  Павел Сцяпанавіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і мае 12 медалёў.

Аўсейчык Іван Лявонцьевіч.

  Іван Лявонцьевіч (1920 г.нар., в. Вострава) быў прызваны ў армію ў 1944 г. Іх прызыў быў накіраваны на ўсход, на ўзбярэжжа Японскага мора. Баяліся нападу японскай арміі, але баявых дзеянняў не праводзілі. Іван Лявонцьевіч служыў у пяхоце, быў кулямётчыкам. Праз некаторы час у тым жа 1944 г. іх перакінулі на раку Вісла, і яны ўступілі ў бой.

  Перамогу сустрэў у горадзе Гданьск ( Рэспубліка Польша).

  Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і мае 15 медалёў.

Сакута Дзмітрый Іванавіч (1924 г нар., в. Ляцэвічы).

 Калі пачалася вайна, яму было 18 год. Якраз у гэты час знаходзіўся на возеры Нарач. Эвакуіраваны быў у Мардоўскую ССР. У 1943 г пайшоў на фронт. Удзельнічаў у аперацыі "Багратыён". Прайшоў Гомельскую, Віцебскую вобласці, фарсіраваў Заходнюю Дзвіну, Бярэзіну. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім фронце, затым на 3-м Прыбалтыйскім. Прайшоў Літву, Латвію, Усходнюю Прусію. Ва Усходняй Прусіі даведаўся, што вайна завяршылася. Затым адправілі ў Лівонію. У 1950 г быў мабілізаваны.

Малючок Альбін Якубавіч нарадзіўся 1 сакавіка 1924 г ў вёсцы Хамаўшчына.  Пасля службы ў арміі ў 1944 г вучыўся ў Беластоку. Быў малодшым сяржантам. Ваяваў Альбін Якубавіч у пяхоце (11 полк 4 дывізія). Фарсіраваў раку Одэр, дайшоў да Берліна. Узнагароджаны медалём “За адвагу”.

 Альбін Якубавіч пасля вайны працаваў лесніком у Скідзельскім лясніцтве. З’яўляўся ветэранам працы.

Белка Міхаіл Аляксандравіч (1923 г. Нар., в. Карашава).

 Пачатак вайны Міхаіл Аляксандравіч перажываў у сваёй роднай вёсцы, з 1942 па 1943 гг працаваў на сяльгаспрадпрыемстве ў амерыканскага жыхара. У той жа час сустракаўся з партызанамі, планаваў пайсці ў партызанскі атрад, але не паспеў. У верасні 1943 г. яму было 20 год,  быў адпраўлены ў Кёнігсберг на прымусовыя работы. Працаваў на прыёмна – сартыровачнай фірме па загатоўцы ў брыгадзе металургаў. Іх брыгада займалася сарціроўкай металу, загружалі вагоны, баржы.

  Кармілі  вельмі дрэнна, 1 раз у дзень, давалі 0,5 кг хлеба, суп з мёрзлай бружкі.

 У красавіку 1945 г быў адпраўлены ў штрафны батальён. Ваяваў вельмі мала, каля 10 дзён, так як быў паранены ў грудную клетку, лячыўся 8 з паловаю месяцаў у шпіталі, аднак не вылечыўся поўнасцю, яшчэ доўгі час далечваўся дома.

Міхно Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Новая Спуша. У 1944 г, пасля службы ў арміі прымаў удзел у ваенных дзеяннях. У гэты час ён служыў у 120-й мінамётнай артылерыі.  Міхаіл Міхайлавіч два разы быў у рукапашным баі ў Зайхаві (Германія), быў у Чэхаславакіі. Сустрэў Дзень Перамогі ў Берліне.

  Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За ўзяцце Берліна, Прагі, Будапешта».

  Міхаіл Міхайлавіч быў па натуры сваёй чалавек вясёлы, жыццярадасны. Ён вельмі добра іграў на гармоніку. У памяці ветэрана надоўга засталіся хвіліны, калі ён у  Дзень Перамогі браў у рукі гармонік і іграў нашы беларускія песні.

  Домуць Васіль Юсцінавіч нарадзіўся 19 сакавіка 1928 г ў вёсцы Багушы.   

Пайшоў на фронт у 17 год. Не раз хадзіў у разведку, прыносіў важныя сведкі аб размеркаванні фашысцкіх часцей, пастоў.

  У гады вайны Васіля Юсцінавіча моцна ўразіў адзін з ваенных выпадкаў: «Я разам з таварышамі стаяў на абароне шпіталю. Ноччу па загаду ваенурача жанчыны і дзеці пакінулі свае сховішчы і перайшлі ў падвалы шпітальнага будынка, які ляжаў у руінах. Туды перанеслі раненых, хворых. Дзеці плакалі, прасілі вады. Наступіла раніца. Праз паўпадвальныя вузенькія акенцы жанчыны ўбачылі, як набліжаецца група людзей з аўтаматамі. Усе, хто быў у падвалах, насцярожыліся. Хацелі зачыніць дзверы на засоўку. Толькі падумалі пра гэта, як з акенцаў высунуліся дулы аўтаматаў і агнямёта. Услед уварваліся фашысты. Адзін з іх, напэўна, афіцэр, загадаў усім выйсці і ісці цераз мост. Хто асмеліцца аглянуцца ці адставаць, атрымае кулю. Ніхто не кранаўся з месца. Б'ючы прыкладамі, гітлераўскія аўтаматчыкі пагналі перад сабою нашых людзей. Калі наблізіліся да маста, жанчыны і дзеці пачалі крычаць нам, абаронцам шпіталю: “Страляйце! Усё адно фашысты нас не памілуюць!” Кулі маглі б трапіць і ў сваіх. Мы не адважваліся. Раптам у аднаго з нас загучаў станковы кулямёт. Група фашыстаў была адрэзана агнём ад натоўпу жанчын і дзяцей. Жанчыны і дзеці як мага хутчэй кінуліся бегчы да сваіх. Але многіх дагналі фашысцкія кулі.»

  Васіль Юсцінавіч быў паранены ў руку. Рана была скразной. Пасля выздараўлення ён служыў у радах Савецкай Арміі да 1949 г.

  Меў шмат узнагарод: 2 медалі за Перамогу, медалі “25 год Перамогі”, “50 год Перамогі”, “50 год Узброеных сіл”, “60 год Узброеных сіл ” і іншыя.

Капіца Іван Аляксеевіч нарадзіўся ў вёсцы Багушы. У 1945 г пайшоў на фронт. Пачаў ваяваць пад Варшавай, дзе і быў паранены. Пасля выздараўлення працягваў змагацца з ворагамі. Другое асколачнае раненне атрымаў пад Берлінам

Місюкевіч Герасім Аляксеевіч нарадзіўся ў 1925 г ў вёсцы Куляшы. У 1937 г разам з бацькамі пераехаў у вёску Рыча Панская. Калі пачалася вайна, Герасіму Аляксеевічу споўнілася 16 год. У 1944 г Рыча Панская была вызвалена ад нямецкіх захопнікаў. У тым жа годзе Герасім Аляксеевіч пайшоў на фронт. Служыў ён на 1-м Беларускім фронце ў зенітных вайсках. Помніў, што з Варшавы да Берліна фронт ішоў пяшком. На шляху было многа непрыемных выпадкаў, але ў памяці нічога не засталося.

  Пасля вайны яшчэ пяць год служыў у Берліне. За гады вайны нікога не страціў, паранены не быў. Меў 10 медалёў.

Шайпак Іван Дзям’янавіч нарадзіўся ў вёсцы Рыча Дзяржаўная ў 1921 г. Быў у партызанскім атрадзе ў 1944 г. З 10 мая па 14 ліпеня ў атрадзе “За Савецкую Беларусь” брыгады імя Ленінскага камсамола. Брыгада знаходзілася ў лесе паміж Рычай і Востравам. Назіралі партызаны за тутэйшымі вёскамі.

   Узнагарод Іван Дзям’янавіч не меў.

Шыпіца Леанід Міхайлавіч.

 Нарадзіўся Леанід Міхайлавіч 22 снежня 1926 г ў вёсцы Казлы Бераставіцкага раёна. На вайну прызваны Бераставіцкім ваенкаматам у чэрвені 1944г. Спачатку прайшоў курс маладога байца, затым ваяваў на 1-м Беларускім фронце ў стралковым батальёне 415 дывізіі. Кулямётчык.

  13 студзеня 1945 г адбылося наступленне дывізіі, і праз два дні вызвалілі Варшаву, рухаліся на Познань. У гэты час атрымаў раненне – і гаспіталізацыя на 2,5 месяцы. Пасля лячэння вярнуўся ў тую ж часць.

  16 марта 1945 г фарсіравалі раку Одэр. 8-я Гвардзейская дывізія накіравалася на Берлін. 22 красавіка фарсіравалі раку Шпрэя. У гэтым баі загінуў сябар, аднавясковец. 29 красавіка акружылі Берлін.

  2 мая гарнізон капітуляваў, але вайна працягвалася. Часць накіравалася да берагоў Эльбы. Былі вялікія баі. 9 мая аб’явілі Перамогу.

  Пасля дэмабілізацыі працаваў Першым сакратаром Бераставіцкага райкома камсамола, намеснікам кіраўніка палітаддзела. З 1953 да 1968 г – старшыня калгаса “Расія” вёскі Дэмбрава.

  

Яўген і Фёдар Богданы.

  Браты Яўген і Фёдар Богданы нарадзіліся ў вёсцы Вайкалы. Яўген Іосіфавіч  1923 г , а Фёдар Іосіфавіч  1921гадоў нараджэння.

  Браты, перажыўшы акупацыю ў пачатку вайны, былі мабілізаваны на фронт у верасні 1944 г. Ім выпала вучыцца і ваяваць сапёрамі: узводзіць інжынерныя збудаванні, пераправы, мініраваць і размініраваць асабліва небяспечныя ўчасткі фронту.

  Час з памяці сцёр многае, але засталіся дакументы ваеннага ліхалецця, узнагароды – ордэны, медалі.

  Яны служылі ў адной  сапёрнай роце 38 асобнага гвардзейскага батальёна, толькі Яўген Іосіфавіч у першым узводзе,  Фёдар Іосіфавіч – у другім. Часта бачыліся, увогуле былі побач, і Фёдар, як старэйшы брат, пасля баёў, вакананых заданняў, страт, без якіх на вайне не бывае, суцяшаў малодшага: “Вось кончыцца вайна, усё будзе добра”.

  Яўген Іосіфавіч  ганарыўся падзякамі Галоўнакамандуючага. Іх у ветэрана восем. Падзякі – вынік перамогі іх воінскага падраздзялення за вызваленне гарадоў. Большасць з іх – нямецкіх.

  Удзел у баявых аперацыях для іх пачаўся на польскай зямлі.  Абодва маладыя воіны прымалі ўдзел у баях за Варшаву, абодва адзначаны за гэтую аперацыю медалём “За вызваленне Варшавы”.

 Яўген Іосіфавіч і Фёдар Іосіфавіч Богданы бралі гарады: Шэнланке, Лукатц, Крэйц, Вольдэнберг, Дрызен, Дэйч-Крэне, Меркіш-Фрынлянд, Бервальдэ, Фалькенбург, Драмбург і многія – многія іншыя гарады. Яны ўдзельнічалі ў баях на Штэцінскім напрамку, фарсіравалі Віслу і Одэр. Запомніліся ім назаўсёды  выстралы са стралковай зброі, разрывы гранат, артылерыйская кананада. Запомніўся суцэльны гул, у якім было ўсё: і выхлапы, роў рухавікоў танкаў і самалётаў, разрывы снарадаў, кулямётныя чэргі. Часта ўсё злівалася ў адзін суцэльны гул. Гэты гул чуўся і пасля, будзіў іх ноччу, калі служылі ў войску на тэрыторыі Германіі і калі вярнуліся дамоў.

  Увесь час іх асобны сапёрны батальён уваходзіў у Першы Беларускі фронт. Як байцам Першага Беларускага фронта ім давялося ўдзельнічаць і ў бітве за Берлін. І апошняя ўзнагарода – медаль “За перамогу над Германіяў у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945гг”.

  Пасля вайны – служба ў складзе Савецкіх акупацыйных войск у Германіі, а затым дэмабілізацыя. Адбылося гэта ў красавіку 1947 г.  Яшчэ адна узнагарода братоў – падзяка Галоўнакамандуючага групы савецкіх акупацыйных войск у Германіі, маршала Савецкага Саюза Сакалоўскага.

Яны прайшлі дарогамі вайны

Нашы землякі - удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

1. Аліхвер Іван Васільевіч (в. Стараўшчына)

2. Аўсейчык Іван Лявонцьевіч ( в. Вострава)

3. Белка Яўгенія Ігнацьеўна

4. Белка Міхаіл Аляксандравіч ( в. Карашава).

5. Белка Аляксандр Кірылавіч (в. Карашава)

6. Богдан Яўген Іосіфавіч (в. Вайкалы)

7. Богдан Фёдар Іосіфавіч (в. Вайкалы)

8. Драгун Антон Вікенцьевіч (в. Стараўшчына)

9. Домуць Васіль Юсцінавіч

10. Жалудок Аляксандр Фаміч (в. Завалкі)

11. Жаўнерык Клаўдзія Іванаўна (в. Дзембрава)

12. Лех  Пётр Антонавіч (в. Ройшы)

13. Малючок Альбін Якубавіч (в. Хамаўшчына)

14. Міхно Міхаіл Міхайлавіч ( в. Новая  Спуша,) 

15. Сакута Дзмітрый Іванавіч (в. Лецэвічы)

16. Сакута Павел Сцяпанавіч  (в.Ляцэвічы)

17. Туля Надзея Аляксееўна (в. Завалкі)

18. Філімонцава Ганна Афанасеўна (в. Старая Спуша)

19. Шыпіца Леанід Міхайлавіч (в. Дзембрава)

Спіс удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаных юбілейнымі медалямі.

1.  Антановіч Міхаіл Іванавіч (в. Старая Спуша)

2Болтач Іван  Лявонцьевіч (в. Красляне)

3.  Канавалаў Міхаіл  Сцяпанавіч (в. Маліннікі)

4.  Кемка Васілій Аляксандравіч (в. Старая Спуша)

5.   Кургун Іосіф Аляксандравіч (в. Старая Спуша)

6.  Кухта Мікалай Юсцінавіч (в.Старая Спуша)

7.  Малючок Пётр Максімавіч (в. Старая Спуша)

8.  Сакута Дзмітрый Іванавіч (в. Ляцэвічы)

9.  Ціцяк Уладзімір Вікенцьевіч (в. Красляне) 

10. Хоха Сяргей Мікалаевіч (в. Старая Спуша)

11. Шайпак  Дзяніс Канстанцінавіч (в. Ройшы)

Тылавікі.

  1. Туля Надзея Аляксееўна
  2. Філімонцава Ганна Афанасьеўна

Узнікі (малалетнія).

  1. Белка Клаўдзія Іосіфаўна
  2. Бекіш Станіслава Іванаўна
  3. Гардзейчык Ніна Мікалаеўна
  4. Тамулевіч Марыя Сцяпанаўна
  5. Тарашчык Яўгенія Васілеўна

Сем’і загінуўшых і прыраўнаныя да іх.

  1. Адушкевіч Канстанцін Іосіфавіч       
  2. Бекіш Марыя Восіпаўна
  3. Бекіш Яўгенія Пятроўна
  4. Болтач Марыя Лявонцьеўна
  5. Гуц Нона Дзмітрыеўна
  6. Дзіткоўская Ядзвіга Вікенцьеўна
  7. Дубок Клаўдзія Міхайлаўна
  8. Талочка Таісія Іосіфаўна
  9. Цвігун Ганна Іванаўна
  10. Шоцік Адэльфіна Феліксаўна

Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без звестак.

1.  Домуць Антон Юсцінавіч, н. Ў 1923, рад. 1065-га сп 272-й сд, памёр ад ран 13.3.1945, пахаваны ў Германіі. ( в. Багушы)

2.  Бекіш Васіль Пятровіч, н. ў 1906, прызваны ў армію 19.11.1944, прапаў без вестак у красавіку 1945.(в.Барысаўка) 

  1. 3.  Богдан Іосіф Іванавіч, н. ў 1903, прапаў без вестак у сакавіку 1945.(в. Вайкалы)
  2. 4.  Богдан Уладзімір Антонавіч, н. ў 1904, рад. 345-га сп 27-й сд, загінуў 6.3.1945, пахаваны ў Германіі.
  3. 5.  Аўсейчык Мікалай Мікалаевіч, н. ў 1920, прапаў без вестак ў сакавіку 1945.(в.Варанкі)
  4. 6.  Кахновіч Міхаіл Міхайлавіч, н. ў 1921, рад. 624-га сп, загінуў 22.2.1945 ва Усходняй Прусіі.
  5. Кахновіч Уладзімір Макаравіч, н. ў 1927, прапаў без вестак у сакавіку 1945.
  6. Болтач Іосіф Фаміч, н. ў 1923, рад. 1344-га сп 319-й сд, загінуў 18.4.1945 ва Усходняй Прусіі.(в.Вострава)
  7. Болтач Павел Ільіч, н. ў 1922, загінуў у 1945.
  8. Болтач Уладзімір Іосіфавіч, н. ў 1920, прызваны ў армію 29.7.1944, загінуў 23.3.1945, пахаваны ў Германіі.
  9. Жалкоўскі Міхаіл Іванавіч, н. ў 1919, прызваны ў армію 29.7.1944, мал. сярж. 113-й сп 38-й сд, загінуў 4.3.1945, пахаваны ў в. Ліпніц, Польшча.
  10. Кіслы Уладзімір Лук’янавіч, н. ў 1921, рад. 589-га сп 216-й сд, загінуў 5.4.1945 ва Усходняй Прусіі.
  11. Ключнік Мікалай Юсцінавіч, н. ў 1922, загінуў у    1944.

Партызаны, падпольшчыкі – ахвяры фашысцкага тэрору.

  1. Вёска Вайкалы

   Ткачук Ілья Марцінавіч, н ў 1902 г, расстраляны ў 1941 г.   

  1. Вёска Варанкі

Граеўскі Браніслаў, н ў 1920 г.

Карпейчык Іван Фёдаравіч, н ў 1905 г.

Кахновіч Іосіф Андрэевіч, н ў 1904 г

  1. Вёска Вострава

Буйко Міхаіл Міхайлавіч, н ў 1902 г, расстраляны ў 1941 г.

Ключнік Герасім Пятровіч, н ў 1901 г, расстраляны ў 1941г.

Прымак Галіна Уладзіміраўна, н ў 1941 г, расстраляна ў 1941г.

Прымак Іван Сідаравіч, н ў 1872, спалены ў 1943г

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.