Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсии

Дата: 16 октября 2014 в 19:41, Обновлено 16 октября 2014 в 19:49
583 просмотра

25 октября ребята нашей школы посетят Республиканский ландшафтный заказник «КОТРА»

Котра — рэспубліканскі ландшафтны заказнік, які змяшчаецца на поўначы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці ў вярхоўях ракі Котра на адлегласці 30 км ад горада Шчучын. На поўначы прымыкае да тэрыторыі Літвы.

 

Котра мае статус водна-балотнага ўгодзя міжнароднага значэння з 21.10.02 і ахоўваецца Рамсарскай канвенцыяй. Котра ўтварае адзіны прыродны комплекс з запаведнікам «Чапкяляй» Літвы і сумесна з ім мае статус трансмежавай Рамсарскай тэрыторыі. З аднаго боку на іншы мігруюць жывёлы і птушкі, рака Котра працякае па мяжы і дрэнажуе балотныя ўгоддзі дзвюх краін.

Плошча заказніка складае каля 10 з паловай тысяч гектараў, з якой лясы займаюць 92,3 % плошчы. Вялікая плошча нізінных і пераходных балот — 419,9 га. Адносна невялікая тэрыторыя занятая водамі: у прыватнасці, тут знаходзіцца возера Бершты — 151 га.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.